Пошук

Папа падчас сустрэчы з Патрыярхамі Усходніх Касцёлаў Папа падчас сустрэчы з Патрыярхамі Усходніх Касцёлаў 

Патрыярхі з Блізкага Усходу: Папа разумее наш боль

Францішак пазнаёміўся з сітуацыяй каталіцкіх супольнасцей на Блізкім Усходзе і ў Егіпце. 7 лютага 2020 г. ён прыняў у Ватыкане Патрыярхаў Усходніх Касцёлаў з гэтага рэгіёну.

“Перад абліччам нашых праблем, такіх як пераслед, насілле, міграцыя і фундаменталізм, якія не спрыяюць развіццю грамадскага жыцця, Святы Айцец выказаў нам сваю блізкасць. Ён сапраўды разумее наш боль”, - сказаў Vatican News кардынал Луіс Сако, Патрыярх Халдэйскай Каталіцкай Царквы.

Іракскі іерарх заўважыў, што хрысціянскія супольнасці на Блізкім Усходзе з’яўляюцца невялікімі, маюць розныя цяжкасці, але таксама і важную місію, якая заслугоўвае павагі: яна заключаецца ў сведчанні Евангелля, веры, братэрства, павагі да жыцця і прыроды. Ён распавёў, што Францішак запэўніў сваіх гасцей у малітве, а таксама выказаў жаданне наведаць Ірак, але, на жаль, “цяперашняя сітуацыя гэтаму не спрыяе”.

У ватыканскай сустрэчф прымалі ўдзел Патрыярхі: Халдэйскай Каталіцкай Царквы, кардынал Луіс Рафаэль Сако; Копцкай Каталіцкай Царквы, епіскап Ібрагім Ісак Сідрак; Мараніцкай Каталіцкай Царквы, кардынал Бешара Бутрас Раі; Мельхіцкай Каталіцкай Царквы, епіскап Юсэф І Абсі; Армянскай Каталіцкай Царквы, епіскап Грыгор Бэдрас ХХ; Сірыйскай Каталіцкай Царквы, епіскап Ігнацый Юсэф ІІІ Юнан.

Навіна ў фармаце аўдыё

 

08 лютага 2020, 10:35