Пошук

Vatican News

Апублікаваны Папскія малітоўныя інтэнцыі на 2021 г.

Абвешчаны Папскія малітоўныя інтэнцыі на 2021 г. Францішак просіць маліцца, між іншым, за місіянерскую прыхільнасць вернікаў, працу катэхетаў, рэформу Касцёла, глыбокую споведзь і выяўленне прыгажосці сужэнства.

Інтэнцыі прысвечаны людзям, якія пакутуюць ад дэпрэсіі, жанчынам, што сталі ахвярамі гвалту, фінансістам і тым, хто змагаецца за правы чалавека. Акрамя таго, Папа хоча, каб вернікі маліліся за грамадскае сяброўства, экалагічны лад жыцця і ўсеагульнае братэрства.

Вызначэнне папскіх інтэнцый – гэта працяглы і ўважлівы працэс аналізу, – запэўніў кіраўнік Сусветнай сеткі малітвы з Папам, кс. Фрэдэрык Форнос. Прапановы паступаюць ад членаў сеткі з усяго свету, а таксама з дыкастэрый Рымскай курыі. Вядома, канчатковае рашэнне прымае Святы Айцец. Гаворка ідзе – як адзначыў святар – пра сузіранне свету вачыма Езуса і распазнаванне інтэнцый Яго сэрца, месцаў і пытанняў, якія Ён давярае свайму Касцёлу.

Навіна ў фармаце аўдыё
16 лютага 2020, 13:56