Пошук

Vatican News
Кардынал Паралін на свяце Супольнасці св. Эгідзія Кардынал Паралін на свяце Супольнасці св. Эгідзія 

Кардынал Паралін на свяце Супольнасці св. Эгідзія

Вы прыносіце Евангелле ў жыццё людзей, - сказаў кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін падчас літургіі падзякі за 52-годдзе служэння каталіцкай дабрачыннай арганізацыі Супольнасць св. Эгідзія.

Урачыстая св. Імша прайшла 8 лютага 2020 г. у рымскай базыліцы св. Яна на Латэране. Падчас яе бліжэйшы супрацоўнік Францішка звярнуў увагу на “душу” усёй дзейнасці Супольнасці: міласэрную любоў да самых бедных і спісаных ва ўтыль.

У свеце, напоўненым эгаізмам, падзеламі і мурамі, “у той час, калі шмат нянавісці цячэ па венах грамадства”, мы адказваем не канфрантацыяй, але ўмацаваннем ззяння святла “добрых спраў”, якія змяняюць, пераўтвараюць самотнасць у еднасць, канфлікты ў мір, роспач у надзею на новую будучыню, - сказаў ватыканскі іерарх.

Кардынал Паралін асаблівым чынам адзначыў дзейнасць Супольнасці св. Эгідзія, накіраваную на прыняцце і інтэграцыю мігрантаў. Ён падкрэсліў, што гэтай дабрачыннай арганізацыі не ўласцівы “нацыяналізм ці закрытасць”, а таксама “інфантыльная рэакцыя” на вялікія глабальныя праблемы.

“Святы Айцец даручыў мне пераказаць вам сваё прывітанне і выказаць пажаданне, каб вы працягвалі прыносіць плады духоўнасці і міру”, а таксама “дэманстраваць любоў Бога, які заўсёды гатовы ўдыхнуць жыццё і надзею туды, дзе пераважаюць смерць і пакуты”, - сказаў Дзяржсактарар.

Пасля св. Імшы ў дворыку рымскага Латэранскага палацу адбылося святкаванне з удзелам шматлікіх пажылыя людзі, моладзі, бяздомных, няпоўнаспраўных і мігрантаў, якім аказвае дапамогу Супольнасць св. Эгідзія.

Супольнасць св. Эгідзія была заснавана ў 1968 г. групай італьянскіх студэнтаў пад кіраўніцтвам Андрэа Рыкардзі. Адбылося гэта на хвалі рэформ, ініцыяваных Другім Ватыканскім Саборам. Асноўнымі напрамкамі яе дзейнасці з’яўляецца евангелізацыя, дапамога патрабуючым, экуменізм і міжрэлігійны дыялог. На сённяшні дзень каталіцкая асацыяцыя налічвае каля 50 тыс. членаў у больш чым 70 краінах свету.

Навіна ў фармаце аўдыё
11 лютага 2020, 08:53