Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors) Калонка рэдактара

Чаму Амазонія важная для ўсіх нас?

Чаму Святы Айцец жадае надаць Сіноду, прысвечанага толькі аднаму рэгіёну, паўсюдную каштоўнасць? Над гэтым пытаннем разважае ў сваёй аўтарскай калонцы на “Vatican News” Андрэа Тарніелі.

Галоўны рэдактар ватыканскіх СМІ заўважыў, што новая Апостальская адгартацыя Папы “Querida Amazonia”, напісана як любоўны ліст, перапоўнены паэтычнымі цытатамі. Гэта дапамагае чытачу ўвайсці ў кантакт з невымоўнай прыгажосцю амазонскага рэгіёну, а таксама з яго штодзённымі драмамі.

“Чаму Амазонія важная для ўсіх нас?” – адказ на гэтае пытанне гучыць у пасланні старонка за старонкай. Па-першае, таму што ўсё ўзаемазвязана і “раўнавага нашай планеты залежыць ад стану здароўя Амазоніі”. Паколькі клопат аб людзях і клопат аб экасістэмах не могуць быць аддзелены адно ад аднаго, нас не могуць пакінуць абыякавымі ні знішчэнне чалавечага і культурнага багацця індзейскіх народаў, ні разбурэнні і звышактыўная палітыка вырубкі лясоў.

Амазонію робіць паўсюднай таксама той факт, што праблемы, якія адбываюцца там, ужо набліжаюцца да нас: гэта наступствы глабалізаванай эканомікі і фінансавай сістэмы, усё менш прымальнай для чалавечага жыцця і навакольнага асяроддзя; суіснаванне народаў і культур, глыбока адрозных паміж сабой, міграцыя; неабходнасць абараніць стварэнне, якому пагражаюць смяротныя раны.

““Querida Amazonia” – гэта ў першую чаргу выклік для Касцёла, пакліканага знайсці новыя шляхі для евангелізацыі, абвяшчаючы саму сутнасць хрысціянскага паслання, тую керыгму, што робіць прысутным Бога міласэрнасці, які так палюбіў свет, што аддаў у ахвяру на крыжы свайго Сына.”

У Амазоніі чалавек – гэта не хвароба, якую трэба перамагчы, каб вылечыць прыроду. Карэнныя народы Амазоніі трэба абараняць разам з іх культурамі і традыцыямі. Яны не могуць быць выключаны з місіі, пастырскага клопату Касцёла, так добра прадстаўленага абпаленымі сонцам тварамі шматлікіх пажылых місіянераў, здольных па некалькі дзён плыць на каноэ толькі дзеля таго, каб сустрэчы з мізэрна маленькімі групамі людзей і прынесці ім ласкавасць Бога разам з адраджаючым суцяшэннем Яго сакрамэнтаў.

“Андрэа Тарніелі падкрэсліў, што сваёй адгартацыяй Францішак выражае погляд, вышэйшы за дыялектычныя дыятрыбы тых, хто звёў Сінод да пэўнага роду рэферэндума аб магчымасці пасвячэння жанатых мужчын.”

Гэтае пытанне абмяркоўваецца ўжо даўно і можа абмяркоўвацца ў будучыні, бо “дасканалае і пастаяннае ўстрыманне” вядома ж “не патрабуецца паводле самой натуры святарства”, як сцвердзіў Другі Ватыканскі Сабор. На гэтае пытанне Наступнік св. Пятра, пасля малітвы і разважання, вырашыў адказаць тым, што ён не прадугледжвае змен і далейшых выключэнняў з правіл, ужо існуючых у касцёльнай дысцыпліне, але заклікае пачынаць ад самага важнага: веры, уцелаўлёнай у жыццё, абноўленага місійнага запалу, плёна ласкі, гэта значыць плёна адкрытасці на дзейнасць Бога, а не маркетынгавых стратэгій ці камунікацыйный тэхналогій рэлігійных influencer.

““Дарагая Амазонія” заклікае даць “спецыфічны і адважны” адказ, пераглядаючы арганізацыю і касцёльнае служэнне. Яна заклікае да адказнасці ўвесь Каталіцкі Касцёл, каб адчуў на сябе раны гэтых народаў і праблемы супольнасцей, якія не маюць магчымасці цэлебраваць нядзельную Эўхарыстыю.”

Яна заклікае адказаць з шчодрасцю, накіроўваючы новых місіянераў, прызнаючы каштоўнасць усіх дароў і робячы асноўны акцэнт на непасвячаных касцёльных служыцелях і служэннях, якія можна стабільна даручаць свецкім, у тым ліку жанчынам, праз афіцыйнае прызнанне. Менавіта на гэтым месцы Францішак кажа пра незаменны ўклад жанчын. Ён нагадвае, што ў Амазоніі вера была перададзена і засталася жывой дзякуючы прысутнасці “моцных і шчодрых” жанчын, нават там, дзе не было ніводнага святара, напісаў Андрэа Тарніелі.

Навіна ў фармаце аўдыё
12 лютага 2020, 14:19