Пошук

Vatican News
Арцыбіскуп Чэлесціна Мільёрэ Арцыбіскуп Чэлесціна Мільёрэ 

Святы Айцец прызначыў новага нунцыя ў Францыі

11 студзеня 2020 г. Францішак прызначыў Апостальскім нунцыем у Францыі арцыбіскупа Чэлесціна Мільёрэ, дагэтуль дыпламатычнага прадстаўніка Папы ў Расійскай Федэрацыі і Узбекістане.

Ватыканскі дыпламат італьянскага паходжання зменіць на пасадзе нунцыя ў Францыі арцыбіскупа Луіджы Вентуру, адстаўку якога, звязаную з дасягненнем 75-гадовага ўзросту, Святы Айцец прыняў у снежні 2019 г.

Арцыбіскуп Мільёрэ знаходзіцца на дыпламатычнай службе Апостальскай Сталіцы з 1980 г. Сваё служэнне ён нёс у Анголе, ЗША, Егіпце і Польшчы. Працаваў у Дзяржсакратарыяце і выкладаў у Папскай касцёльнай акадэміі – структуры, якая рыхтуе дыпламатаў Святога Пасаду. Ён быў пастаянным назіральнікам Апостальскай Сталіцы пры Савеце Еўропы ў Страсбургу і пры ААН у Нью-Ёрку. У перыяд з 2010 па 2016 г. займаў пасаду Апостальскага нунцыя ў Польшчы; з мая 2016 г. – у Расійскай Федэрацыі; з студзеня 2017 г. – па сумяшчальніцтве ва Узбекістане.

Навіна ў фармаце аўдыё
11 студзеня 2020, 13:09