Пошук

Пажар у парыжскім саборы Нотр-Дам. Ілюстрацыйнае фота Пажар у парыжскім саборы Нотр-Дам. Ілюстрацыйнае фота 

Пасол Францыі: Пантыфік нагадвае пра ўразлівасць нашага свету

Згадка пра пажар у саборы Нотр-Дам у папскай прамове перад дыпламатычным корпусам з’яўляецца трапным напамінам пра крохкасць нашага свету, - заўважыла пасол Францыі пры Святым Пасадзе.

У дыпламатычных асяродках шырока каментуюць зварот Святога Айца да дыпламатаў. Па словах Элізабэт Бэтон-Дэлег, папскае пасланне характарызуецца як рэалізмам, так і надзеяй. Яе асабліва кранулі словы, якія непасрэдна тычыліся Францыі і Еўропы.

“Мяне ўразіла, што Папа надаў такую вялікую ўвагу Еўропе і закліку ўмацоўваць і бараніць тое, што фарміруе еўрапейскі дух, у прыватнасці “рымскую pietas” – пабожнасць, і “хрысціянскую caritas” – любоў”, - нагадала дыпламат. Менавіта ў такім кантэксце Святы Айцец узгадаў пра пажар у парыжскім сабор Нотр-Дам.

“Гэта дэманструе, наколькі важна асэнсоўваць сваю спадчыну, бараніць яе і захоўваць яе жыццядзейнасць, паколькі бачым, што ўсё можа знікнуць, усё можа быць знішчана. Гэта тычыцца не толькі сабору Нотр-Дам ці Францыі, але таксама мультылатэралізму, Еўропы, якая з’яўляецца самай прыгожай утопіяй, рэалізаванай з часоў Другой сусветнай вайны. Мы павінны асэнсоўваць яе крохкасць”, - сказала пасол Францыі пры Апостальскай Сталіцы.

Падчас аўдыенцыі для дыпламатычнага корпуса, якая адбылася 9 студзеня 2019 г. у Ватыкане, Папа, між іншым, пажадаў, “каб Еўропа не згубіла сэнсу салідарнасці, які характарызаваў яе на працягу стагоддзяў, таксама ў самыя цяжкія моманты яе гісторыі”.

“Пажар у парыжскай катэдры Нотр-Дам прадэманстраваў наколькі ўразлівым і лёгкім да знішчэння ёсць тое, што здаецца моцным. Шкода, нанесеныя будынку, дарагому не толькі католікам, але і Францыі і ўсяму чалавецтву, зноў уздымае тэму гістарычных і культурных каштоўнасцей Еўропы і каранёў, на якіх яна грунтуецца”, - сказаў дыпламатам Святы Айцец.
 

13 студзеня 2020, 12:59