Пошук

Шыльда перад уваходам у штаб-кватэру Бюро фінансавай інфармацыі Шыльда перад уваходам у штаб-кватэру Бюро фінансавай інфармацыі 

“Egmont” зняла абмежаванні для фінансавага нагляду Ватыкана

Старшыня Бюро фінансавай інфармацыі Святога Пасаду і Дзяржавы Ватыкан паведаміў пра адмену абмежаванняў з боку “Egmont Group” і аднаўленні супрацоўніцтва з калегамі ў іншых краінах свету.

“Рады паведаміць, што ўчора вечарам старшыня “Egmont” Марыяна Фэдэрычы адклікаў рашэнне аб прыпыненні ўдзелу Бюро фінансавай інфармацыі ў міжнароднай інфармацыйнай сістэме “Egmont Secure Web”, прынятае 13 лістапада 2019 г”, - паведаміў Кармэла Барбагала.

Паводле кіраўніка ватыканскага фінансавага нагляду, гэта рашэнне “вялікай важнасці” сведчыць пра давер кіраўніцтва “Egmont” да сістэмы фінансавай інфармацыі Ватыкана. Яно было прынята пасля адпаведнага тлумачэння і дачы гарантый адносна выкарыстання інфармацыі, атрыманай па лініі “Egmont”, згодна з правіламі арганізацыі.

“Egmont Group” – міжнародная арганізацыя, якая аб’ядноўвае органы фінансавай разведкі 152 краін, наклала абмежаванні на Бюро фінансавай інфармацыі ў доступе да сваіх дадзеных. Гэта адбылося пасля вобыску ў Ватыкане і канфіскацыі канфідэнцыйных дакументаў, атрыманых па лініі “Egmont”. Следчыя мерапрыемствы, санкцыянаваныя Прамотарам справядлівасці, праводзіліся 1 кастрычніка 2019 г. Ватыканскай жандармерыяй у рамках расследавання падазронай дзейнасці некалькіх ватыканскіх супрацоўнікаў.

Навіна ў фармаце аўдыё
23 студзеня 2020, 15:01