Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

У Ватыкане паставяць крыж у памяць аб мігрантах і бежанцах

Францішак рэалізуе ў самым сэрцы Ватыкана ініцыятыву, якая мае на мэце ўшанаванне мігрантаў і бежанцаў. Гэта чарговы жэст увагі Пантыфіка да гэтай групы асоб.

“19 снежня 2019 г., пасля ранішніх аўдыенцый, Святы Айцец сустрэнецца з бежанцамі, якія нядаўна прыбылі з Лесбаса гуманітарным калідорам, і ўстановіць крыж у памяць аб мігрантах і бежанцах ля ўваходу ў Апостальскі палац з двара Бельведэр”, - паведаміла Зала Друку Святога Пасаду.

У пачатку снежня Папскі элемазінарый, кардынал Конрад Краеўскі суправадзіў у Рым з грэчаскага вострава Лесбас 33 бежанцаў. Сем’і з Афганістана, Камеруна і Тога знайшлі свой другі дом дзякуючы Супольнасці св. Эгідзія, манаскім супольнасцям, рымскім парафіям і проста неабыякавым людзям. У гэтыя снежаньскія дні ў Рым пры дапамозе Святога Пасаду прыбылі яшчэ 10 бежанцаў.

У канцы верасня па ініцыятыве Францішка на плошчы св. Пятра была ўстаноўлена скульптурная кампазіцыя, якая прадстаўляе групу мігрантаў розных культур і гістарычных перыядаў, якія шукаюць новай Радзімы.

Навіна ў фармаце аўдыё
18 снежня 2019, 15:59