Пошук

Сядзіба Кангрэгацыі евангелізацыі народаў на Іспанскай плошчы ў Рыме Сядзіба Кангрэгацыі евангелізацыі народаў на Іспанскай плошчы ў Рыме 

Кардынал Тагле распачне працу ў Ватыкане з сярэдзіны студзеня

Новапрызначаны прэфект Кангрэгацыі евангелізацыі народаў, кардынал Луіс Антоніа Тагле распачне працу ў Ватыкане з сярэдзіны студзеня 2020 г., паведаміла “Fides”, інфармацыйнае агенцтва дыкастэрыі.

Да гэтага часу абавязкі прэфекта будзе выконваць папярэднік філіпінскага іерарха, кардынал Фернанда Філоні. Францішак прызнаў за 75-гадовым італьянцам тытул прэфекта-эмерыта місійнай кангрэгацыі.

Падводзячы вынікі сваёй васьмігадовай працы ў дыкастэрыі, кардынал Філоні нагадаў, што “Папа даручае Кангрэгацыі евангелізацыю ў свеце і падтрымку маладых Касцёлаў, каб абвяшчэнне Хрыста было прыярытэтам ва ўсёй душпастырскай дзейнасці”. Ён дадаў, што ў якасці прэфекта здзейсніў “каля 50 душпастырскіх падарожжаў па Азіі, Афрыцы, Лацінскай Амерыцы і Акіяніі", пазнаёміўшыся з “прыгожым абліччам мясцовых Касцёлаў”.

Згодна з планамі рэформы Рымскай курыі, хутчэй за ўсё, Кангрэгацыя евангелізацыі народаў аб’яднацца ў адну дыкастэрыю з Папскай радай па новай евангелізацыі, ператварыўшыся такім чынам у структуру, адказную за ўсе сегменты евангелізацыйнай працы Каталіцкага Касцёла.

Навіна ў фармаце аўдыё
11 снежня 2019, 14:36