Пошук

Vatican News
Бэнэдыкт XVI Бэнэдыкт XVI 

“Caritas in Veritate” Бэнэдыкта XVI актуальныя як ніколі

Які ўплыў сёння можа мець энцыкліка Бэнэдыкта XVI “Caritas in Veritate”? На гэтае пытанне спрабавалі адказаць удзельнікі міжнароднай канферэнцыі, якая праходзіла ў штаб-кватэры Папскай акадэміі навук у Ватыкане.

Сёлета спаўняецца 10 гадоў з дня публікацыі гэтага сацыяльнага дакумента, у якім Пантыфік акрэслівае ідэю інтэгральнага развіцця.

Развіццё асобы ў цэласнай перспектыве і павага да чалавека за межамі простых эканамічных і матэрыяльных аспектаў, сёння больш актуальныя як ніколі, - адзначалі ўдзельнікі форума. Трэба абнавіць сэнс паняцця “агульнае дабро” або “агульныя даброты” і праз новую культуру паспрабаваць адмяніць падзел, які быў створаны паміж эканомікай і братэрствам паміж людзьмі. Бэнэдыкт XVI бачыць цэласнае чалавечае развіццё, як культуру і цывілізацыю любові, заснаваную на місіі Хрыста, з характэрным абліччам бязвыплатнасці. Бог стварыў чалавека як рэляцыйную істоту, якой наканавана жыць у салідарнасці на агульную карысць. Па гэтай прычыне кожная асоба мае пакліканне да развіцця. Такія думкі гучалі падчас ватыканскай сустрэчы.

На форум прыехалі ўплывовыя прадстаўнікі Касцёла, міжнародных інстытутаў і акадэмічнай супольнасці. Сярод выступоўцаў былі арцыбіскуп Сільвана Тамасі, шматгадовы прадстаўнік Святога Пасаду ў ААН, і амерыканскі эканаміст Джэфры Сакс.

Навіна ў фармаце аўдыё
05 снежня 2019, 13:26