Пошук

Vatican News
Айцец Хуан Антоніа Герэра Алвес Айцец Хуан Антоніа Герэра Алвес  (Society of Jesus)

Прызначаны новы прэфект Сакратарыята па эканамічных пытаннях

Папа прызначыў прэфектам Сакратарыята па эканамічных пытаннях айца Хуана Антоніа Герэра Алвеса, генеральнага саветніка Таварыства Езуса, паведаміла 14 лістапада 2019 г. Зала Друку.

У 60-гадовага іспанскага езуіта ёсць эканамічная адукацыя – ён вучыўся ў Мадрыдскім аўтаномным універсітэце. Там жа ён вывучаў філасофію і літаратуру. У Папскім універсітэце Comillas атрымаў тэалагічную адукацыю. З 2015 па 2017 гг. быў эканомам Таварыства Езуса ў Мазамбіку. З 2017 г. жыве ў Рыме і з’яўляецца дэлегатам генеральнага настаяцеля па ўпраўленні дамамі і па міжправінцыйных ініцыятывах, а таксама генеральным саветнікам Таварыства Езуса.

Айцец Герэра Алвес змяніў на пасадзе прэфекта Сакратарыята па эканамічных пытаннях аўстралійскага кардынала Джорджа Пэла.

Навіна ў фармаце аўдыё
14 лістапада 2019, 13:24