Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (Vatican Media)

Сінод: праца над справаздачамі і абарона культур Амазоніі

Удзельнікі Сінода Біскупаў прадставяць справаздачы аб дыскусіях у рабочых групах, створаных па моўным прынцыпе: пяць іспанамоўных, чатыры партугаламоўныя, дзве італьянамоўныя, анга- і франкамоўная.

Падчас брыфінгу, які прайшоў у Ватыкане 17 кастрычніка 2019 г., выступілі некаторыя ўдзельнікі Асамблеі, сярод якіх былі прадстаўнікі карэнных народаў Панамазонскага рэгіёна.

Удзельніца Сінода з паўднёваамерыканскай Гаяны казала пра важнасць білінгвістычнай адукацыі дзяцей у Амазоніі, што дапаможа не згубіць моўную разнастайнасць рэгіёну.

Падкрэслівалася, што ў Амазоніі налічваецца каля 180 супольнасцей, якія пражываюць у добраахвотнай ізаляцыі, але культуры якіх знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Гучалі спасылкі на энцыкліку “Laudato si’”, у якой Францішак падкрэсліваў, што знікненне пэўнай культуры можа быць раўназначнай або нават больш сур’ёзнай справай за знікненне біялагічных відаў. Адзначалася, што карэнныя народы Амазоніі могуць многаму навучыць чалавецтва, паколькі іх яшчэ не сапсавала культура спажывальніцтва.

Навіна ў фармаце аўдыё
17 кастрычніка 2019, 15:27