Пошук

Vatican News
Джанлука Гаўцы Брокалеці (злева) з сваім папярэднікам Даменіка Джані Джанлука Гаўцы Брокалеці (злева) з сваім папярэднікам Даменіка Джані 

Францішак прызначыў новага камандуючага жандармерыі

Папа прызначыў новым дырэктарам Дэпартамента бяспекі і грамадзянскай абароны Губернатарата Дзяржавы Ватыкан і генеральным інспектарам Корпуса Жандармерыі Джанлуку Гаўцы Брокалеці.

Папярэдні кіраўнік жандармерыі Даменіка Джані сышоў у адстаўку пасля ўцечкі канфідэнцыйнага распараджэння аб адміністрацыйных абмежаваннях, накладзеных на некалькіх супрацоўнікаў Святога Пасаду, што нанесла ім рэпутацыйную шкоду.

45-гадовы італьянец Гаўцы Брокалеці стаў ватыканскім жандармам у 1995 г. З 1999 г. ён адказваў за распрацоўку сеткі і тэхналогій бяспекі Ватыкану.У 2017 стаў кіраўніком Аперацыйнага цэнтра бяспекі, а праз год – намеснікам камандуючага Корпусам Жандармерыі. Ён суправаджаў Святога Айца ў шматлікіх апостальскіх і душпастырскіх падарожжах, займаўся бяспекай падчас летняга адпачынку Яна Паўла II і Бэнэдыкта XVI у Кастэль Гандольфа, належаў да шэрагу асоб, адказных за кіраванне тэхналагічнай бяспекай падчас канклаваў у 2005 і 2013 гадах.

Навіна ў фармаце аўдыё
15 кастрычніка 2019, 13:35