Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

“Экалагічнае” набажэнства ў Ватыкане ва ўспамін св. Францішка

Пантыфік узначаліць святкаванні ва ўспамін св. Францішка Асізскага. Урачыстая цырымонія пройдзе 4 кастрычніка 2019 г. у Ватыкане пад дэвізам: “Св. Францішак – дасканалы прыклад для інтэгральнай экалогіі”.

У якасці бачнага знаку інтэгральнага падыходу да экалогіі, Францішак пасадзіць на тэрыторыі Ватыканскіх садоў дрэва – асізскі дуб. У святкаванні прымуць удзел прадстаўнікі карэнных народаў і касцёльныя іерархі, што павінна падкрэсліць намаганні, якія прыкладаюцца Касцёлам на карысць абароны навакольнага асяроддзя.

Сёлетні ўспамін св. Францішка Асізскага супадае з трыма сімвалічнымі датамі. Па-першае, ён адбудзецца за два дні да пачатку Спецыяльнай Асамблеі Сінода Біскупаў па Панамазонскім рэгіёне. Па-другое, літургічны ўспамін завершыць “Час, прысвечаны стварэнню”, які трывае ў Касцёле па ініцыятыве Святога Айца з 1 верасня па 4 кастрычніка. Па-трэцяе, ён будзе адзначацца ў 40-ю гадавіну абвяшчэння св. Францішка Асізскага апекуном абаронцаў навакольнага асяроддзя.

Навіна ў фармаце аўдыё
01 кастрычніка 2019, 14:13