Cerca

Vatican News
Падчас міждыкастэрыяльнай сустрэчы. Ілюстрацыйнае фота Падчас міждыкастэрыяльнай сустрэчы. Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец склікае міждыкастэрыяльную сустрэчу

У Ватыкане пройдзе сустрэча кіраўнікоў дыкастэрый Рымскай курыі. Яна будзе прысвечана эканамічным пытанням. Аб гэтым паведаміў 18 верасня 2019 г. Матэа Бруні.

“Зала Друку Святога Пасаду пацвярджае, што ў рамках дзейнасці Рады па эканамічных пытаннях раніцай 20 верасня адбудзецца міждыкастэрыяльная сустрэча”, - гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.

Трэба адзначыць, што такога роду нарады адбываюцца ў Ватыкане не часта, два-тры разы на год. У іх прымаюць удзел прэфекты ватыканскіх кангрэгацый, дыкастэрый, трыбуналаў і старшыні Папскіх радаў. Сустрэчы праходзяць за зачыненымі дзвярыма. Падчас іх вядзецца гаворка пра актуальныя праблемы Касцёла і ставяцца асноўныя задачы, што знаходзяцца ў кампетэнцыі структур Рымскай курыі.

Апошнюю міжведамасную сустрэчу Пантыфік склікаў 13 мая 2019 г., а перад гэтым – 26 лістапада 2018 г.

Навіна ў фармаце аўдыё
18 верасня 2019, 13:03