Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Тры гады Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця

Мінула тры гады з заснавання Францішкам новай структуры Рымскай курыі – Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і жыцця. Аб яе стварэнні было абвешчана 17 жніўня 2016 г. адмысловым Апостальскім лістом Папы.

“Касцёл, клапатлівая Маці, на працягу стагоддзяў, заўсёды з вялікай увагай і павагай ставіўся да свецкіх вернікаў, сям’і і жыцця, выяўляючы любоў міласэрнага Збаўцы да чалавецтва” – гэтыя словы з “motu proprio” Святога Айца цудоўна перадаюць місію новай Дыкастэрыі.

Структура пачала дзейнічаць 1 верасня 2016 г. Яна пераняла абавязкі і функцыі, якія дагэтуль належалі да Папскай рады па справах свецкіх і Папскай рады па справах сям’і.

Прэфектам Дыкастэрыі Папа прызначыў 68-гадовага амерыканскага біскупа Кэвіна Джозэфа Фарэла, якому праз некалькі месяцаў надаў кардынальскую годнасць. Яму дапамагае сакратар – а. Алешандрэ Аві Мэло, а таксама два падсакратары – Габрыэла Гамбіна і Лінда Гізоні.

Навіна ў фармаце аўдыё
18 жніўня 2019, 15:36