Cerca

Vatican News
Паола Руфіні з Францішкам. Ілюстрацыйнае фота Паола Руфіні з Францішкам. Ілюстрацыйнае фота 

Прэфект Дыкастэрыі па камунікацыі пра мірную журналістыку

З 8 па 16 жніўня ў Абіджане, на Беразе Слановай Косці, Афрыканскі саюз каталіцкай прэсы арганізуе адукацыйны курс для журналістаў. Да ўдзельнікаў звярнуўся прэфект Дыкастэрыі па камунікацыі.

Паола Руфіні выказаў падтрымку Саюзу, які нястомна і дынамічна спрабуе прасоўваць “мірную журналістыку”. Прэфект таксама нагадаў словы Францішка на 52-гі Сусветны дзень сацыяльнай камунікацыі, што мірная журналістыка не аспрэчвае існаванне сур’ёзных праблем і не прымае роўны тон. Гэта хутчэй журналістыка, якая не атаясамліваецца з “хлуснёй, лозунгамі і сенсацыйнымі заявамі”.

Кіраўнік ватыканскай дыкастэрыі таксама выказаў надзею, што ў свеце будзе распаўсюджвацца журналістыка, прысвечаная пошуку і зразуменню сапраўдных прычын канфліктаў, што дапаможа іх пераадолець праз ініцыяванне каштоўных працэсаў.

Прэфект заахвоціў усіх маліцца за журналістаў словамі папы Францішка, каб неслі праўду, празрыстасць, згоду і павагу.

Навіна ў фармаце аўдыё
14 жніўня 2019, 13:29