Пошук

Vatican News
Рыга. Ілюстрацыйнае фота Рыга. Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік прызначыў нунцыя ў Латвіі і Эстоніі

6 жніўня 2019 г. Папа прызначыў Апостальскага нунцыя ў Латвіі і Эстоніі. Ім стаў арцыбіскуп Пэтар Ражыч, нунцый у Літве. Дыпламат будзе прадстаўляць Пантыфіка адначасова ў трох балтыйскіх краінах.

Арцыбіскуп Ражыч нарадзіўся 12 чэрвеня 1959 г. у Канадзе, у сям’і эмігрантаў з Харватыі. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 1987 г. У 1991 г. распачаў падрыхтоўку да дыпламатычнай службы ў Папскай касцёльнай акадэміі ў Рыме.

У 2009 г. Бэнэдыкт XVI надаў яму тытул арцыбіскупа. Быў прадстаўніком Пантыфіка ў Кувейце, Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, Бахрэйне, Катары і Емене. З 15 чэрвеня 2015 г. – Апостальскі нунцый у Анголе, Сан-Тамэ і Прынсіпі, з 15 чэрвеня 2019 г. – у Літве.

Навіна ў фармаце аўдыё
06 жніўня 2019, 13:59