Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Кардыналы абмеркавалі заўвагі да тэксту “Praedicate evangelium”

У Ватыкане завяршылася 30-е пасяджэнне Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам і падрыхтоўцы праекту рэформы Рымскай курыі. Яно праходзіла 25-27 чэрвеня 2019 г. з удзелам Папы.

Па просьбе Францішка, падчас нарады была агучана частка заўваг адносна тэксту новай Апостальскай канстытуцыі аб Рымскай курыі, якія атрымала Рада кардыналаў. Іх ужо даслалі ўсе дыкастэрыі Рымскай курыі, Папскія ўніверсітэты і некаторыя епіскапаты. Чакаюцца заўвагі ад іншых біскупскіх канферэнцый, якія не здолелі даслаць іх у вызначаны час.

Рада кардыналаў заслухала дэкана Рымскай Роты, біскупа Піа Віта Пінта, які распавёў пра дзейнасць дыкастэрый, адказных у Касцёле за прававыя пытанні.

Падчас брыфінгу, які прайшоў 27 чэрвеня 2019 г. у Зале Друку Апостальскай Сталіцы, сакратар Рады кардыналаў, біскуп Марчэла Сэмерара, заўважыў, што праект новай Канстытуцыі аб Рымскай курыі будзе ўручаны Святому Айцу ў верасні; яго далейшы лёс будзе ў руках Францішка. Іерарх дадаў, што над рэдакцыяй тэксту працуе Папская рада пра інтэрпрэтацыі заканадаўчых тэкстаў.

Наступнае пасяджэнне Рады кардыналаў пройдзе 17-19 верасня 2019 г.

Навіна ў фармаце аўдыё

 

27 чэрвеня 2019, 14:35