Cerca

Vatican News
Ілюстрацыфнае фота Ілюстрацыфнае фота 

У Ватыкане праходзіць падрыхтоўка да Панамазонскага Сінода

У гэтыя дні ў Ватыкане праходзіць другое падрыхтоўчае пасяджэнне напярэдадні Сінода Біскупаў на тэму Амазоніі, запланаванага на кастрычнік 2019 года.

Мэтай майскай сустрэчы з’яўляецца распрацоўка Instrumentum Laboris, які змяшчае асноўныя кіруючыя прынцыпы Асамблеі. Дакумент будзе накіраваны усім біскупам паўднёваамерыканскага рэгіёну для аналізу і карэкціроўкі.

У амазонскім рэгіёне размешчаны дзевяць краін: Балівія, Бразілія, Калумбія, Эквадор, Перу, Венесуэла, Сурынам, Гаяна і Французская Гвіяна. На іх тэрыторыі пражывае каля 34 мільёнаў чалавек.

Па словах папы Францішка, галоўная мэта Сінода – пошук новых шляхоў евангелізацыі гэтай часткі Божага народа, у прыватнасці, карэнных народаў, часта забытых і пазбаўленых перспектыў на будучыню.

Тэма маючай адбыцца Спецыяльнай Асамблеі Сінода Біскупаў па Панамазонскім рэгіёне – “Амазонія – новыя шляхі для Касцёла і для інтэгральнай экалогіі”. У ёй прымуць удзел каля ста мясцовых біскупаў, а таксама каталіцкія іерархі з розных рэгіёнаў свету, якія прадстаўляюць увесь каталіцкі епіскапат. Падрыхтоўка да Асамблеі пачалася два гады таму, пасля таго як у лістападзе 2017 г. Францішак абвясціў аб яе скліканні. Падчас падрыхтоўчага перыяду праходзілі кансультацыі з мясцовымі дыяцэзіямі і прадстаўнікамі карэнных народаў.

Навіна ў фармаце аўдыё
16 мая 2019, 14:28