Cerca

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад правядзе даследаванне аб сітуацыі інстытута сям’і

Прадстаўнікі дванаццаці ўніверсітэтаў і даследчых цэнтраў з розных частак свету прынялі ўдзел у працы Міжнароднага даследчага цэнтру па пытаннях сям’і. Сустрэча праходзіла 12-15 мая 2019 г. у Рыме.

Эксперты вырашылі правесці глыбокае даследаванне, прысвечанае сітуацыі сем’яў у сацыяльным, культурным і эканамічным кантэкстах. Праца будзе працягвацца тры гады – з 2019 па 2020 гг. Яе вынікам стануць дзве справаздачы: сям’я і беднасць адносін, сям’я і эканамічная беднасць.

Міжнародны даследчы цэнтр па пытаннях сям’і быў заснаваны ў снежні 2018 г. з мэтай убачыць рэальнае жыццё сем’яў, пра тэрміновую важнасць чаго Францішак выразна казаў у Апостальскай адгартацыі “Amoris laetitia”, нагадаў арцыбіскуп Вінчэнца Палья, старшыня Папскай акадэміі жыцця і Вялікі Канцлер Папскага тэалагічнага інстытута імя Яна Паўла ІІ па даследаванні сужэнства і сям’і. Іерарх заўважыў, што менавіта гэтаму будзе прысвечана праца міжнародных экспертаў.

Навіна ў фармаце аўдыё
16 мая 2019, 15:48