Cerca

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад праводзіць форум “Так – жыццю!”

Ватыканская канферэнцыя, прысвечаная абароне дзяцей, у якіх ва ўлонні маці дыягнаставалі сур’ёзныя праблемы са здароўем ці інваліднасць, збярэ каля 400 асоб з 70 краін свету.

Форум “Yes to Life!” (Так – жыццю!), арганізаваны 23-25 мая 2019 г. Дыкастэрыяй па справах свецкіх, сям’і і жыцця, павінен паспрыяць пошуку рэалістычных мадэляў медыцынскага і душпастырскага суправаджэння, якія можна будзе рэалізаваць ужо ад моманту зачацця. Другая мэта – прадэманстраваць блізкасць Касцёла да сем’яў, якім часта прапануюць аборт, у якасці адзінага і безальтэрнатыўнага рашэння.

“Перадродавая медыцына дае надзвычайныя магчымасці для падтрымкі жыцця, што нараджаецца, але, адначасова, ставіць важныя пытанні пра тое, як канкрэтным чынам падтрымаць сужонкаў і сем’і, якія перажываюць досвед нараджэння дзіцяці. Знаходзячыся перад выклікамі, звязанымі з прыняццем патомства, у якога яшчэ перад нараджэннем дыягнаставалі паталогію (...), мы хочам прапанаваць час фармацыі, навуковага і душпастырскага інфармавання, каб паспрыяць культуры, па-сапраўднаму адкрытай на прыняцце новага жыцця, пазначанага вялікімі пакутамі і інваліднасцю”, - сказаў кардынал Кэвін Фарэл, прэфект Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця.

Навіна ў фармаце аўдыё
20 мая 2019, 12:03