Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папская акадэмія навук зоймецца феноменам новага нацыяналізму

На сваім пленарным пасяджэнні, 1-3 мая 2019 г., Папская акадэмія сацыяльных навук зоймецца феноменам новага нацыяналізму. Удзельнікаў сустрэчы прыме на аўдыенцыі Пантыфік.

Зыходным пунктам для ватыканскай дыскусіі з’яўляецца тое, што сённяшні свет павінен супрацьстаяць росту пагрозы з боку нацыяналізму, які адраджаецца, і ідэалогія якога, што адзначаецца выключэннем, непазбежна прыводзіць да пастаянных канфліктаў. Між тым, на думку арганізатараў, гісторыя чалавецтва вучыць нас, што, калі народы аб’ядноўваюць свае магчымасці, яны могуць суіснаваць, супрацоўнічаць і нават квітнець разам.

Акадэмія, членамі якой з’яўляюцца навукоўцы з усяго свету, вывучае асноўныя праблемы сучаснасці, якія датычацца міграцыі, навакольнага асяроддзя, распаўсюджвання арганізаванай злачыннасці на глабальным узроўні, глабалізацыі ў цэлым і г.д.

У Акадэміі новы старшыня. З сакавіка 2019 г. ім з’яўляецца італьянскі эканаміст Стэфана Дзамані, прафесар Балонскага ўніверсітэта, які займаецца ўзаемасувяззю паміж эканомікай і этыкай.

Навіна ў фармаце аўдыё
29 красавіка 2019, 14:17