Cerca

Vatican News
Вокладка кнігі “Новыя кардыналы Францішка” Вокладка кнігі “Новыя кардыналы Францішка”  

Новыя кардыналы Францішка: прэзентацыя кнігі ў Ватыкане

У Ватыкане прайшла прэзентацыі кнігі “Новыя кардыналы Францішка” (I Nuovi Cardinali di Francesco), у якую ўвайшлі 24 гісторыі іерархаў, уключаных у Калегію цяперашнім Папам.

Як заўважыў сам аўтар – італьянскі журналіст-ватыканіст Фабіа Меркезэ Рагона, – прызначаныя Францішкам кардыналы з’яўляюцца не столькі “князямі Касцёла”, колькі “святарамі з вуліцы”, якія “сеюць мір і надзею”. Сярод іх і паэт, і той, хто ноччу шукае на на рымскіх станцыях бяздомных і бедных, і гарачыя аматары футболу, і тыя, хто сам купляе прадукты ў гіпермаркетах.

Героі кнігі дзеляцца з аўтарам выклікамі, якія стаяць перад імі ў Папуа-Новай Гвінеі, Іраку, Перу, Японіі і на Гаіці. Такім чынам у кнізе дэманструецца вобраз маладога Касцёла, які працягвае сеяць мір у самых аддаленых кутках свету, і дае надзею на будучыню, - было падкрэслена падчас прэзентацыі.

Рагона прызнаўся, што да напісання кнігі яго натхніў сам Францішак, калі дорачы яму іншую кнігу – “Усе людзі Францішка”, з жалем заўважыў, што не ўсе кардыналы, прызначаныя ім, былі ў ёй заўважаны.

Цяперашні Пантыфік падчас 5 кансісторыяў прызначыў 74 кардыналы.

Навіна ў фармаце аўдыё
15 красавіка 2019, 10:49