Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Ватыканскі іерарх: адкрыццё архіваў пакажа святасць Пія ХІІ

Адкрыццё архіваў Пія ХІІ пралье святло на многія цьмяныя падзеі мінулага стагоддзя, перакананы Архіварыус Ватыканскага сакрэтнага архіва і Бібліятэкар Святога Рымскага Касцёла.

Арцыбіскуп Жазэ Таленціна Мэндонса ў каментары для Vatican News зазначыў, што адкрыццё для навукоўцаў і даследчыкаў дакументацыі Святога Пасаду, якая тычыцца пантыфікату Пія ХІІ, дапаможа мець больш поўнае ўяўленне пра падзеі сярэдзіны ХХ ст. і ўбачыць фундаментальнае значэнне “багатай святасцю постаці” Папы.

“Напрыклад, для ўсіх нас будзе нечакана даведацца пра размах дабрачыннай дзейнасці, якую Пій ХІІ разгарнуў у тыя гады. Яго пантыфікат з’яўляецца цэнтральным для мінулага стагоддзя. Акрамя таго, ён звязаны з многімі балючымі пытаннямі, якія “кароткае стагоддзе” прымусіла нас перажыць”, - сказаў іерарх.

“Безумоўна, адкрыццё архіваў пралье святло на многія падзеі таго перыяду, якія дагэтуль застаюцца цмянымі”

, - дадаў ён.

Спасылаючыся на словы Францішка, які падкрэсліў, што “Касцёл не баіцца гісторыі, а любіць яе”, іерарх зазначыў, што менавіта гэта падштурхнула Святога Айца прыняць рашэнне аб адкрыцці архіваў Пія ХІІ. Новыя даследванні дазволяць убачыць больш праўдзівы вобраз гэтага Папы, у параўнанні з тым, “багатым на забабоны і недакладнасці”, які ствараўся на працягу мінулых дзесяцігоддзяў, лічыць архіварыус.

Арцыбіскуп Мэндонса распавёў, што праца над сістэматызацыяй архіўных фондаў, якія тычацца пантыфікату Пія ХІІ, працягваецца ўжо трынаццаць гадоў. У ёй прымае ўдзел 20 ватыканскіх архівістаў.

Дакументацыя стане даступнай для даследчыкаў з 2 савікака 2020 г.

Навіна ў фармаце аўдыё
11 сакавіка 2019, 11:48