Cerca

Vatican News
Бэнэдыкт XVI. Ілюстрацыйнае фота Бэнэдыкт XVI. Ілюстрацыйнае фота  (Vatican Media)

Бэнэдыкт XVI святкуе імяніны

Сёння, 19 сакавіка 2019 г., ва ўрачыстасць св. Юзафа, абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі, Рымскі Пантыфік на пенсіі Бэнэдыкт XVI адзначае імяніны.

Ёзэф Ратцынгер быў ахрышчаны ў Марктлі на Іне, у Германіі, 17 красавіка 1927 г., на другі дзень пасля нараджэння, і тады атрымаў сваё імя. Сённяшні Папа на пенсіі ўспамінаў, што быў першым ахрышчаным у гэтым касцёле праз ваду, асвячоную падчас Пасхальнай вігіліі. “Я заўсёды быў удзячны за тое, што такім чынам маё жыццё было ад самага пачатку пагружана ў Пасхальную Містэрыю, што не магло быць нічым іншым, як знакам благаслаўлення”, - казаў ён у 1997 г.

Да абрання на Пасад св. Пятра Ратцынгер 28 гадоў з’яўляўся кардыналам, быў прэфектам Кангрэгацыі Веравучэння, членам Міжнароднай тэалагічнай камісіі. Раней прымаў актыўны ўдзел у працы Другога Ватыканскага Сабору ў якасці дарадчыка-тэолага пры арцыбіскупе Кёльна, кардынале Ёзэфе Фрынгсе. У 2002 г. ён стаў дэканам Калегіі кардыналаў і кардыналам-біскупам. У 2005 г. быў абраны Папам. На гэтай пасадзе ён прабыў да 2013 г., калі дабравольна адмовіўся ад яе.

Бэнэдыкт XVI стаў першым за апошнюю тысячу гадоў Папам нямецкага паходжання і найстарэйшым па ўзросце на момант абрання Пантыфікам з часоў Клімента XII – тады яму было 78 гадоў.

Навіна ў фармаце аўдыё
19 сакавіка 2019, 11:46