Cerca

Vatican News
Купал базылікі св. Пятра Купал базылікі св. Пятра 

Ватыкан: пленарнае пасяджэнне Кангрэгацыі Божага Культу

12-15 лютага 2019 г. у Ватыкане пройдзе пленарнае пасяджэнне Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў. У нарадзе прымуць удзел 22 кардыналы, 8 арцыбіскупаў і 11 біскупаў з пяці кантынентаў.

Сёлетняя асамблея будзе прысвечана тэме: “Літургічная фармацыя Божага народа”. Яна пачнецца з прывітання прэфекта Кангрэгацыі, кардынала Рабэра Сара і ўводнага дакладу сакратара гэтай ватыканскай структуры, арцыбіскупа Артура Рошэ. Затым прагучаць рэфлексіі швейцарскага біскупа Шарля Марэро, пастыра дыяцэзіі Лазана-Жэнева-Фрыбург на тэму: “Літургічная тэалогія”; іспанскага кардынала Рыкарда Пэрэса Бласкеса, пастыра архідыяцэзіі Вальядалід, на тэму: “Літургія фарміруе партыкулярны Касцёл”; індыйскага арцыбіскупа Дамініка Джалы, пастыра архідыяцэзіі Шылонг, аб “Акадэмічнай і духоўнай фармацыі святароў і семінарыстаў”.

У рамках пасяджэння адбудуцца дыскусіі ў групах, абмеркаванне прапаноў, якія затым будзе перададзены Пантыфіку для зацвярджэння. Удзельнікі пасяджэння збяруцца на Эўхарыстыю ля магілы св. Пятра ў ватыканскай базыліцы. Іх прыме на аўдыенцыі Святы Айцец.

Навіна ў фармаце аўдыё
09 лютага 2019, 11:43