Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (Vatican Media)

Ватыкан: іерархі атрымалі даклад ААН аб гвалце над дзецьмі

Удзельнікі ватыканскай сустрэчы “Абарона непаўналетніх у Касцёле” атрымалі актуальную дакументацыю ААН аб маштабах барацьбы з гвалтам у адносінах да непаўналетніх.

Гэта было асабістае жаданне Францішка, паведаміў кс. Фэдэрыка Ламбардзі, мадэратар форума.

Сярод дакументаў, апошняя справаздача пад назвай “У кірунку свету, свабоднага ад насілля. Глабальнае даследаванне аб гвалце над дзецьмі” (Toward a world free from violence. Global survey on violence against children) і справаздача ЮНІСЕФ за 2017 г. “Твар блізкага чалавека” (A familiar face).

З справаздачы вынікае той факт, што “гвалт над дзецьмі часта адбываецца з боку кагосьці вельмі блізкага”, заўважыў кс. Ламбардзі.

Дакументы былі дасланы ў Ватыкан Мартай Марыяй дэ Мараіс Душ Сантуш Паіс, афіцыйным прадстаўніком Генеральнага сакратара ААН па барацьбе з гвалтам над дзецьмі. Яна прызналася, што адчувае гонар за тое, што мела магчымасць зрабіць свой унёсак на карысць гэтай “важнай сустрэчы” і пажадала яе ўдзельнікам “плённай рэфлексіі і добрых вынікаў”.

Навіна ў фармаце аўдыё
22 лютага 2019, 14:11