Пошук

Vatican News
Пасяджэнне Рады кардыналаў Пасяджэнне Рады кардыналаў  (Vatican Media)

Францішак адкрыў 28-е пасяджэнне Рады кардыналаў

18 лютага 2019 г. Папа прыняў удзел у распачацці 28-га пасяджэння Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёла. Нарада будзе працягвацца да 20 лютага 2019 г.

На папярэдняй сесіі, якая праходзіла ў Ватыкане ў снежні, абмякроўваўся шэраг пытанняў, сярод якіх стрымліванне эксплуатацыйных выдаткаў Святога Пасаду і Дзяржавы Ватыкан; падрыхтоўка сустрэчы старшынь епіскапатаў па абароне непаўналетніх у Касцёле; рэформа Рымскай курыі.

Папскія дарадчыкі ўручылі Святому Айцу праект новай Апостальскай канстытуцыі аб Рымскай курыі пад назвай “Praedicate evangelium” (Прапаведуйце Евангелле), падрыхтоўка якой вялася практычна ад самага пачатку пантыфікату Францішка.
 

18 лютага 2019, 15:07