Пошук

Vatican News
Алесандра Джызоці Алесандра Джызоці  (ANSA)

Пантыфік змяніў кіраўніцтва Залы Друку

Папа прыняў адстаўку кіраўніка Залы Друку Апостальскай Сталіцы Грэга Бёрка і яго намесніцы Паломы Гарсіі Овехеры. Афіцыйнае паведамленне было абнародавана 31 снежня 2018 г.

Часовым кіраўніком ватыканскай прэс-службы быў прызначаны італьянскі журналіст Алесандра Джызоці, дагэтуль Каардынатар сацыяльных медыя Дыкастэрыі па камунікацыі. Ён будзе выконваць свае абавязкі “ad interim”, што значыць да афіцыйнага прызначэння новага кіраўніка структуры.

Алесандра Джызоці нарадзіўся 24 чэрвеня 1974 г. у Рыме. Вывучаў паліталогію ў сталічным універсітэце “La Sapienza”. З 2000 г. працаваў на Ватыканскім радыё, дзе ў перыяд з 2012 па 2017 г. быў намеснікам галоўнага рэдактара. Выкладае тэорыю і практыку журналістыкі ў Папскім латэранскім універсітэце. З’яўляецца аўтарам некалькіх кніг, сярод якіх “Бог і Абама. Вера і палітыка Белага дома” (Dio e Obama. Fede e politica alla Casa Bianca), “11 верасня. Гісторыя, якая працягваецца” (11 settembre. Una storia che continua), “Дэкалог добрага камунікатара” (Il Decalogo del Buon Comunicatore), а таксама сааўтарам выданняў, прысвечаных камунікацыі папы Францішка.

Грэг Бёрк быў прызначаны кіраўніком Залы Друку Апостальскай Сталіцы 11 ліпеня 2016 г. Дагэтуль ён працаваў у структурах Святога Пасаду з 2012 г., спачатку у якасці кансультанта па пытаннях камунікацыі ў Секцыі па агульных справах Дзяржаўнага Сакратарыяту, а затым у якасці намесніка кіраўніка Залы Друку.

Навіна ў фармаце аўдыё
31 снежня 2018, 12:46