Бэта версія

Cerca

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Кардынал Равазі на Сінодзе: трэба ведаць мову новых медыя

Адной з тэм, якія абмяркоўваюцца ў ходзе Сінода, з’яўляецца новая мова камунікавання, якая выкарыстоўваецца моладдзю, асабліва ў сацыяльных медыя.

“Гэтай мове характэрны свой уласны спосаб выказвання, адсюль неабходнасць ведаць яе”, - лічыць старшыня Папскай рады па культуры і ўдзельнік Асамблеі, кардынал Джанфранка Равазі.

Іерарх заўважыў, што мова новых медыя, вельмі распаўсюджаная сярод маладых людзей, хоць і стварае міжчалавечыя сувязі, тым не менш, яны моцна адрозніваюцца ад традыцыйных.

“Касцёл павінен, перш за ўсё, прызнаць, што ў дадатку да традыцыйнай мовы камунікавання, існуе новая мова, новы спосаб кантактавання, што не выключае першай, але, безумоўна, з’яўляецца дамінуючай сярод моладзі. Гаворка пра мову інфарматыкі. Гэты спосаб выказвання, як і іншыя, мае свае абмежаванні, і гэта вельмі сур’ёзна. Да такой ступені, што гаворыцца пра празмернае яго выкарыстанне. Варта ўзгадаць, напрыклад, так званыя фэйкавыя навіны або насілле ў інтэрнэце: вэб-сайты часта становяцца нечым страшным, таму што чалавек ужо не ў рэальным свеце слова, сэнсу, паведамлення: ён цалкам паглынаецца новым гарызонтам”, - адзначыў кардынал Равазі.

Паводле ватыканскага іерарха, побач з пагрозамі, ёсць і станоўчыя элементы новай мовы: яна багацейшая, уключае ў сябе большую колькасць інфармацыі. Вось чаму евангельскае пасланне павінна прапаведвацца і такім чынам, выкарыстоўваючы новую мову камунікавання.

Навіна ў фармаце аўдыё
08 кастрычніка 2018, 12:55