Пошук

Папа Бэнэдыкт XVI Папа Бэнэдыкт XVI 

Ватыкан: названы імёны лаўрэатаў “Прэміі Ратцынгера”

Немка Мар’янэ Шлосэр, прафесар тэалогіі з Вены, і швейцарскі архітэктар Марыё Бота сталі лаўрэатамі сёлетняй “Прэміі Ратцынгера”. Узнагароды будуць уручаны ў Рыме 17 лістапада 2018 г.

Гэтых асоб прапанаваў для зацвярджэння Францішку Навуковы камітэт узнагароды.

59-гадовая Мар’янэ Шлосэр, гэта знаўца тэалогіі і духоўнасці патрыстыкі і ранняга Сярэднявечча. Яна пераклала на нямецкую большую частку работ св. Бонавентуры і была куратарам другога тома “Opera Omnia” Ёзэфа Ратцынгера. З 2014 г. з’яўляецца членам Міжнароднай тэалагічнай камісіі.

Праектамі 75-гадовага Марыё Бота з’яўляюцца, між іншым, катэдра ў Эўры, недалёка ад Парыжа, і конкатэдра Найсвяцейшага Аблічча ў Турыне.

Узнагароды будуць уручаны ў Рыме 17 лістапада 2018 г. Лаўрэаты атрымаюць дыпломы і прэміі ў 50 тыс. еўра.

Навуковы камітэт “Прэміі імя Ёзэфа Ратцынгера” ў цяперашні час утвараюць кардыналы Анджэла Амата, Курт Кох, Луіс Франсіска Ладарыя, Джанфранка Равазі і Біскуп Рэгенсбургскі Рудольф Водэрхольцэр.

“Ватыканскі фонд імя Ёзэфа Ратцынгера – папы Бэнэдыкта XVI” устанавіў сам Пантыфік і ахвяраваў у яго даходы ад сваёй літаратурна-тэалагічнай дзейнасці. Падтрымліваюць Фонд і дабрачынцы.

Навіна ў фармаце аўдыё
20 верасня 2018, 13:48