Пошук

Склад Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам Склад Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам  

Рада кардыналаў салідарная з Францішкам

Рада кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам на сваім першым пасяджэнні ў рамках 26-й сесіі займалася падрыхтоўкай прапаноў адносна рэформы Рымскай курыі.

Гэта стала вядома з спецыяльнага паведамлення, апублікаванага 10 верасня 2018 г. у Ватыкане.

Улічваючы ўзрост некаторых кардыналаў, якія ўваходзяць у склад Рады, яе члены звярнуліся да Папы з просьбай даць ацэнку “працы, структуры і складу” гэтай дарадчай групы. Трэба нагадаць, што кардыналу Франсіска Хаўеру Эрасурысу з Чылі – 85 гадоў, кардыналу Джорджу Пэлу з Аўстраліі – 77 гадоў, а кардынал Ларан Монсэнгва Пасінья хутка будзе адзначаць сваё 79-годдзе.

З заявы вынікае, што Святы Пасад “сфармулюе неабходныя тлумачэнні” па справе абвінавачванняў супраць Папы. Рада кардыналаў “выказала сваю поўную салідарнасць” з Францішкам у кантэксце “таго, што адбылося ў апошнія тыдні”.

Іерархі выказалі задавальненне поспехам Сусветнай сустрэчы сем’яў у Дубліне і павіншавалі арганізатараў форуму: кардынала Кэвіна Фарэла і Дыкастэрыю па справах свецкіх сям’і і жыцця, а таксама арцыбіскупа Дубліна Дзіармайда Марціна.

Сустрэча Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам працягнецца да серады, 12 верасня.

Навіна ў фармаце аўдыё
11 верасня 2018, 11:06