Большая частка трохдзённай сустрэчы была прысвечана працы над канчатковым праектам новай Апостальскай канстытуцыі аб Рымскай курыі пад рабочай назвай “Praedicate evangelium” (Абвяшчайце Евангелле). У ёй браў удзел Святы Айцец.
У працах не прымалі ўдзел тры кардыналы: Франсіска Хаўер Эрасурыс з Чылі, Джордж Пэл з Аўстраліі і Ларан Монсэнгва Пасінья з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга.
Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што Рада ўжо прадставіла Святому Айцу працоўны тэкст будучай Апостальскай канстытуцыі, які яшчэ патрабуе стылістычных і кананічных паправак. Кардыналы звярнулі ўвагу на важнасць душпастырскага клопату аб персанале, які працуе ў Рымскай курыі.
Старшыня Папскай камісіі па абароне непаўналетніх, кардынал Шон О’Мэлі, пазнаёміў з новай інфармацыяй аб дзейнасці структуры, якую ўзначальвае.
Падчас пасяджэння Рады, яе члены, разам з Папам, шырока абмяркоўвалі тэму злоўжыванняў у Касцёле. У сувязі з гэтым, Францішак вырашыў выклікаць у Ватыкан старшынь епіскапатаў з усяго свету на спецыяльную нараду, прысвечаную абароне непаўналетніх. Яна пройдзе 21-24 лютага 2019 г.
Кардыналы яшчэ раз выказалі поўную салідарнасць з Францішкам у сувязі з падзямі апошніх тыдняў і пастанавілі, што наступнае пасяджэнне Рады адбудзецца 10-12 снежня 2018 г.