Бэта версія

Cerca

Vatican News
Купал базылікі св. Пятра Купал базылікі св. Пятра 

Смяротнае пакаранне ў ватыканскім заканадаўстве

Увядзенне Францішкам папраўкі ў Катэхізіс, якая называе смяротнае пакаранне непрымальным з каталіцкага пункту гледжання, стала нагодай паглядзець на заканадаўства Ватыкана ў гэтай праблематыцы.

Не беручы пад увагу тысячагадовай гісторыі Касцёльнай Дзяржавы, якая спыніла сваё існаванне пасля захопу Рыма войскамі Гарыбальдзі і аб’яднання Італіі ў 1870 г., заканадаўства якой у значнай ступені адлюстроўвала прававыя рэаліі часу, у Ватыкане смяротнае пакаранне як карная санкцыя існавала ў 1929-69 гг.

На практыцы гэта мера ніколі не выкарыстоўвалася і так званая “выключная кара” заставалася толькі на паперы. Аднак, у жніўні 1969 г. папа Павел VI абвясціў змены ў ватыканскім Крымінальным кодэксе, з адменай смяротнага пакарання ўключна; яны ўступілі ў сілу ў студзені 1971 г. Канчаткова і цалкам гэту меру пакарання выдаліў з Асноўнага Права Дзяржавы Ватыкан Ян Павел ІІ. Гэта адбылося 26 лістапада 2000 г. і фармальна ўступіла ў сілу 22 лютага 2001 г.

Абвешчаная Францішкам 2 жніўня 2018 г. папраўка, якая кажа аб несумяшчальнасці смяротнага пакарання з вучэннем Касцёла, адносіцца да пункту 2267 Катэхізіса Каталіцкага Касцёла ад 1992 г.

Навіна ў фармаце аўдыё
04 жніўня 2018, 13:08