Cerca

Vatican News
Ілюстрацынае фота Ілюстрацынае фота 

“Vatican Audio” – пачуць Пантыфіка на розных мовах

“Vatican Audio” – гэта новы ватыканскі аплет для смартфонаў, які дазволіць пілігрымам больш свядома ўдзельнічаць у папскіх аўдыенцыях і цырымоніях.

Справа ў тым, што з дапамогай мабільнай праграмы можна чуць пераклад слоў Папы на іспанскую, англійскую, французскую, нямецкую і партугальскую мовы ў “жывым эфіры”.

“Vatican Audio” выкарыстоўвае трансляцыі на некалькіх мовах, якія традыцыйна рыхтуюцца для ватыканскіх інтэрнэту і радыё.

Францішак, звычайна, моліцца, прапаведуе і размаўляе па-італьянску. Але дзякуючы “Vatican Audio” пілігрымы, якія не гавораць ці не разумеюць італьянскай, атрымалі магчымасць больш шырокага выбару моў. Калі Папа будзе гаварыць на сваёй роднай іспанскай мове, сэрвіс стане карысным і для італьянскіх пілігрымаў.

“Vatican Audio” даступны бясплатна ў “App Store” і “Google Play”: трэба проста спампаваць яго, выбраць мову і слухаць. Распрацоўшчыкі абяцаюць, што аплет будзе беспраблемна і хутка працаваць на плошчы св. Пятра, дзе і адбываецца большасць папскіх сустрэч з вернікамі.

Першым сапраўдным тэстам для “Vatican Audio” стане мерапрыемства, якое пройдзе на плошчы св. Пятра 31 ліпеня 2018 г. Францішак сустрэнецца з 60 тыс. міністрантаў з усяго свету, якія прыедуць у Рым у штогадовай пілігрымцы. Самай запатрабаванай мовай “Vatican Audio” падчас падзеі стане нямецкая, паколькі з Германіі чакаецца прыбыццё 50 тыс. удзельнікаў службы алтара.

Навіна ў фармаце аўдыё
28 ліпеня 2018, 12:35