Бэта версія

Cerca

Vatican News
8 ліпеня "Марская нядзеля" 8 ліпеня "Марская нядзеля"  (ANSA)

Святы Пасад нагадаў пра важнасць прафесіі марака

У другую нядзелю ліпеня Каталіцкі Касцёл адзначае так званую Марскую нядзелю. Да гэтага дня Дыкастэрыя па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека апублікавала 8 ліпеня 2018 г. спецыяльнае пасланне.

Ян Мойсік - Ватыкан

Кардынал Пітэр Тарксан, старшыня дыкастэрыі, нагадаў у ім, што сёння ў свеце каля 1,2 млн маракоў, розных веравызнанняў, вымушаных жыць на працягу некалькіх месяцаў на караблях, далёка ад сваіх сем'яў і блізкіх. “Яны не могуць прымаць удзел у самых важных і значных сямейных падзеях, як напрыклад, у святкаванні дня нараджэння, ці бачыць як іх дзеці растуць і становяцца дыпламаванымі спецыялістамі. Яны падвяргаюцца розным выпрабаванням і цяжкасцям, як, напрыклад, хваробам ці смерці”, - адзначыў іерарх. Ён заўважыў, што, дзякуючы цяжкай працы маракоў, нашае жыццё становіцца больш камфортным, таму што яны правозяць праз акіян больш за 90 адсоткаў усіх відаў тавараў.

Старшыня Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека падкрэсліў, што маракам у партах часта адмаўляюць права зыходзіць з іх суднаў з-за дыскрымінацыйных правілаў, устаноўленых урадамі краін іх прабывання.  Гэта, паводле пурпурата, ускладняе працу капэлянам і добраахвотнікам, каб несці маракам матарыяльную і духоўную дапамогу. Дыкастэрыя заклікала ўрады краін і марскія ўлады забяспечыць доступ маракам да берагавых сродкаў і паслуг для забеспячэння здароўя і дабрабыту.

Марское душпастырства было арганізавана невялікай групай людзей у Глазга ў Вялікабрытаніі 3 кастрычніка 1920 г., каб духоўна і матэрыяльна дапамагчы католікам, якія працуюць на моры. Марская нядзеля святкуецца з 1975 г.

Навіна ў фармаце аўдыё
08 ліпеня 2018, 14:08