Бэта версія

Cerca

Vatican News
Кардынал Таран падчас адной з сустрэч з Францішкам Кардынал Таран падчас адной з сустрэч з Францішкам  (Vatican Media)

Святы Айцец узначаліць пахаванне кардынала Жан-Луі Тарана

Францішак 12 ліпеня 2018 г. узначаліць пахавальныя абрады кардынала Жан-Луі Тарана, старшыні Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, які памёр 5 ліпеня.

Раней у базыліцы св. Пятра кардынал Анджэла Садана, дэкан Калегіі кардыналаў, правядзе пахавальную св. Імшу. Ва ўрачыстасцях прымуць удзел кардыналы, прысутныя ў Рыме, арцыбіскупы і біскупы.

Ураджэнец французскага Бардо, кардынал Жан-Луі Таран памёр ва ўзросце 75 гадоў у Злучаных Штатах, дзе праходзіў лячэнне ў сувязі з хваробай Паркінсона, ад якой пакутаваў на працягу многіх гадоў. Кардыналам ён быў з 21 кастрычніка 2003 г., а з 25 чэрвеня 2007 стаяў на чале Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу. З 20 снежня 2014 г. з’яўляўся камерленга Святога Рымскага Касцёла, які фармальна замяняе Святога Айца падчас перыяду “sede vacante”, гэта значыць пасля смерці або адстаўкі Біскупа Рыма. Як кардынал-протадыякан Таран абвясціў 13 сакавіка 2013 г. аб абранні Францішка.

Пантыфік, у тэлеграме на імя сястры памерлага Жэнеўевы Дзюбэр узгадаў пра яго як “чалавека глыбокай веры”, асабліва высока ацэньваючы адносіны даверу і павагі, якія ён змог усталяваць з мусульманскім светам. Заслугі кардынала ў галіне міжрэлігійнага дыялогу падкрэслілі многія ісламскія лідары.

Кардынал Жан-Луі Таран у ліпені 2013 г. наведаў Беларусь з трохдзённым візітам. Ён быў спецыяльным пасланнікам Пантыфіка на ўрачыстасцях у гонар 400-годдзя з’яўлення абраза Маці Божай Будслаўскай.

Навіна ў фармаце аўдыё
11 ліпеня 2018, 15:29