Бэта версія

Cerca

Vatican News
Кардынал Шон Патрык О’Мэлі падчас сустрэчы з Францішкам Кардынал Шон Патрык О’Мэлі падчас сустрэчы з Францішкам  (Vatican Media)

Кардынал: злоўжыванні – усцяж актуальны выклік для Касцёла

Сексуальныя дамаганні маральна непрымальныя, асабліва калі злачынец з’яўляецца духоўнай асобай, нагадаў кардынал Шон Патрык О’Мэлі, старшыня ватыканскай Камісіі па абароне непаўналетніх.

“Кожнае новае паведамленне аб злоўжываннях духавенства на любым узроўні выклікае ў свядомасці многіх людзей сумневы, наколькі эфектыўна мы змагаемся з гэтай бядой у Касцёле”, - сказаў старшыня ватыканскай Камісіі па абароне непаўналетніх у спецыяльнай заяве.

“Такія справы патрабуюць больш, чым проста просьбы аб прабачэнні. Яны паказваюць на тое, што ў выпадку абвінавачання біскупа або кардынала ўсё яшчэ існуе фундаментальны недахоп у палітыцы Касцёла адносна сексуальных чынаў і сексуальных злоўжыванняў”, - заўважыў іерарх.

Па словах амерыканскага кардынала, неабходныя выразныя і паслядоўныя стандарты паводзін для забеспячэння належнага правасуддзя і адэкватнага адказу на справядлівае абурэнне грамадства. Ён падкрэсліў неабходнасць гарантавання належнай дапамогі ахвярам злоўжыванняў і іх сем’ям: трэба цаніць тое, што яны раскрылі свой трагічны досвед, і ставіцца да іх з павагай і годнасцю.

Кардынал О’Мэлі лічыць неабходнымі тры канкрэтныя крокі: па-першае, справядлівае і хуткае распазнанне такога роду выпадкаў; па-другое, ацэнка адэкватнасці стандартаў і палітыкі Касцёла на ўсіх узроўнях, і асабліва ў выпадку біскупаў; і па-трэцяе, больш зразумелае тлумачэнне католікам і ўсім ахвярам працэсу працэдуры паведамлення аб выпадках сексуальнага выкарыстання з боку іерархіі.

Старшыня ватыканскай камісіі перакананы, што няздольнасць зрабіць гэта паставіць пад пагрозу ўжо і без таго аслаблены маральны аўтарытэт Касцёла і можа знішчыць давер з боку католікаў і грамадзянскай супольнасці. Кардынал лічыць, што на дадзены момант няма нічога больш важнага для Касцёла, чым узяць на сябе адказнасць за вырашэнне гэтых праблем. І менавіта аб гэтым ён будзе размаўляць падчас бліжэйшай сустрэчы са Святым Айцом.

Навіна ў фармаце аўдыё
26 ліпеня 2018, 12:40