Бэта версія

Cerca

Vatican News
Папа падчас сустрэчы з праваслаўнай дылегацыяй Патрыярхату Антыёхіі Папа падчас сустрэчы з праваслаўнай дылегацыяй Патрыярхату Антыёхіі  (Vatican Media)

Святы Пасад: Бары – сімвал прысутнасці Усходу на Захадзе

Горад Бары – сімвалічнае, з пункту гледжання экуменізму, месца: тут Усходні Касцёл прысутнічае побач з Заходнім.

Аб гэтым заявіў кардынал Леанарда Сандры падчас спецыяльнай прэс-канферэнцыі ў Ватыкане.

Каментуючы сумесную малітву Папы з Патрыярхамі Цэркваў Блізкага Усходу за мір у рэгіёне, якая пройдзе ва ўзгаданым італьянскім горадзе 7 ліпеня 2018 г., прэфект Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў падкрэсліў, што ініцыятыва Святога Айца сведчыць пра вялікую ўвагу, якую Францішак, па слядах сваіх папярэднікаў, надае гэтай праблеме.

Зрабіўшы падсумаванне папярэдніх экуменічных падзей, ініцыяваных Папам, пурпурат заключыў, што малітоўная падтрымка і канкрэтная дапамога Каталіцкага Касцёла Усходнім Цэрквам ажыццяўляецца ў трох вымярэннях: Цэркваў Усходу, якія знаходзяцца ў поўнай еднасці з Каталіцкім Касцёлам; усходніх Праваслаўных Цэркваў і, нарэшце, міжрэлігійнага дыялогу.

“Бары, горад, які захоўвае рэліквіі св. Мікалая і ўшаноўвае Маці Божую Адзігітрыю, – гэта сімвалічнае месца: прысутнасць Усходу на Захадзе, месца пілігрымавання і прыстанак надзеі”, - падкрэсліў кардынал Сандры.

Як насіллю падвяргаюцца асобы незалежна ад іх рэлігійнай прыналежнасці – будзь то католікі, праваслаўныя, мусульмане – суніты або шыіты – ці прадстаўнікі іншых канфесій, працягнуў пурпурат, так і дапамога павінна аказвацца ўсім ахвярам пераследу, без спробаў іх “класіфікаваць”, зыходзячы з аднаго толькі факту, што яны з’яўляюцца людзьмі. Таксама і малітва аб міры на Блізкім Усходзе павінна аб’ядноўваць прадстаўнікоў розных веравызнанняў.

У экуменічнай сустрэчы і малітве аб міры на Блізкім Усходзе ў Бары прымуць удзел: дэлегацыя Праваслаўных Цэркваў (у яе складзе – Патрыярх Канстантынопальскі Барталамей I, Папа і Патрыярх Александрыйскі ўсяе Афрыкі Феадор II, арцыбіскуп Анфідонскі Няктарый, Мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, Мітрапаліт Канстанцыі-Амохастаса Васіль); дэлегацыя Усходніх Праваслаўных Цэркваў (Патрыярх Копцкай Царквы Тавадрас II, Патрыярх Антыёхіі і ўсяго Усходу Ігнацій Эфрэм II, прадстаяцель Армянскай епархіі Вялікабрытаніі і Ірландыі епіскап Авакім, Кілікійскі Каталікос Арам I); а таксама дэлегацыя Каталіцкіх Усходніх Цэркваў. На сустрэчы будуць прысутнічаць таксама Патрыярх Асірыйскай Царквы Усходу Мар Гіваргіс ІІI, біскуп Евангелічна-Лютэранскай Царквы ў Іарданіі і Святой Зямлі Сані Ібрагім Азар, а таксама Генеральны сакратар Рады Цэркваў Блізкага Усходу Сурая Бешэлані.

Навіна ў фармаце аўдыё
03 ліпеня 2018, 15:45