Бэта версія

Cerca

VaticanNews
Пасяджэнне Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам Пасяджэнне Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам  (Vatican Media)

Вядомая назва новай Апостальскай канстытуцыі аб Рымскай курыі

Рада кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам працавала на гэтым тыдні ў Ватыкане над тэкстам новага дакумента, які будзе рэгуляваць працу структур Святога Пасаду.

Ва ўсіх нарадах 25-га пасяджэння, якое праходзіла 11-13 чэрвеня 2018 г., браў удзел Францішак, зрабіўшы выключэнне толькі для апошняй сесіі, па прычыне свайго ўдзелу ў агульнай аўдыенцыі. Аб гэтым паведаміла 13 чэрвеня 2018 г. Зала Друку Святога Пасаду.

Большая частка працы папскіх дарадчыкаў была прысвечана праекту новай Апостальскай канстытуцыі аб Рымскай курыі, якая атрымала рабочую назву “Praedicate Evangelium”. Рада кардыналаў падрыхтавала першы тэкст, які быў перададзены Святому Айцу для ўнясення паправак. Таксама яна разгледзела розныя этапы рэформы Рымскай курыі, рэалізаваныя на працягу пяці гадоў працы.

Мансеньёр Браян Фэрм, сакратар ватыканскай Рады па эканамічных пытаннях, прадставіў ход рэформы фінансава-арганізацыйнай структуры Святога Пасаду і Губернатарата Дзяржавы Ватыкан. Ён пазнаёміў Раду кардыналаў з мэтамі і фундаментальнымі прынцыпамі, уключаючы павышэнне транспарэнтнасці, забеспячэнне правільнага прымянення прынцыпаў бухгалтарскага ўліку, прытрымліванне прынцыпу падвойнага кантролю і міжнародных стандартаў. Гаворка ішла таксама пра адзіны парадак падрыхтоўкі бюджэту і выніковых справаздач структур; большую ўвагу да выдаткаў; больш цеснае супрацоўніцтва і разуменне фінансавай рэформы; паступовае змяненне адносін да празрыстасці і справаздачнасці.

Наступная сустрэча Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам адбудзецца 10-12 верасня 2018 г.

Навіна ў фармаце аўдыё
13 чэрвеня 2018, 14:26