Cerca

Vatican News
Францішак падчас пасяджэння Рады кардыналаў Францішак падчас пасяджэння Рады кардыналаў 

Пантыфік бярэ ўдзел у пасяджэнні Рады кардыналаў

Францішак у гэтыя дні бярэ ўдзел у 25-м пасяджэнні Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам.

Трохдзённая сустрэча будзе працягвацца да 13 чэрвеня 2018 г. Чакаецца, што па яе выніках будзе апублікавана афіцыйнае паведамленне.

Падчас мінулай красавіцкай нарады папскія дарадчыкі працавалі над тэкстам новай Апостальскай канстытуцыі аб Рымскай курыі. Было заяўлена, што яшчэ спатрэбіцца пэўны час для працы над дакументам. Потым кардыналы зацвердзяць тэкст, які будзе накіраваны Пантыфіку для далейшых кансультацый і канчатковага зацвярджэння.

Сярод розных аспектаў, якія будуць адлюстраваны ў новай Канстытуцыі, асаблівае месца зоймуць такія пытанні, як Рымская курыя на службе Святога Айца і мясцовых Касцёлаў; душпастырскі характар курыяльнай дзейнасці; стварэнне і функцыянаванне Трэцяй секцыі Дзяржаўнага сакратарыята; абвяшчэнне Евангелля і місіянерскі дух як перспектывы, што характарызуюць усю дзейнасць Рымскай курыі.

Навіна ў фармаце аўдыё
12 чэрвеня 2018, 12:12