Пошук

Кардынал П'етра Паралін Кардынал П'етра Паралін  (AFP or licensors)

Паралін: нямы крык гаіцянскіх братоў грукае да сумлення ўсіх нас

Дзяржсакратар Яго Святасці Папы, кардынал П’етра Паралін, прыняў удзел у канферэнцыі, прысвечанай сітуацыі на Гаіці, арганізаванай чылійскай Акадэміяй каталіцкіх лідараў.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Бліжэйшы супрацоўнік Святога Айца нагадаў пра наступствы цяжкага крызісу ў Гаіці. Ён звярнуў увагу на калапс сістэмы аховы здарояў, недахоп ежы і высокі ўзровень гвалту, звязаны, галоўным чынам, з дзейнасцю ўзброеных банд, якія займаюцца гандлем наркотыкамі і зброяй.

Іерарх заўважыў, што 5 мільёнаў гаіцян з 11-мільённага насельніцтва краін жывуць у сітуацыі нястачы. Калі мільёна жыхароў пакутуюць ад недаядання, тысячы былі вымушаны стаць бежанцамі.

На думку кардынала Параліна, нельга шкадаваць сіл для падтрымкі шляху, якія прывядзе краіну да дэмакратычных выбараў. Яны, у сваю чаргу, дадуць Гаіці ўлады і структуры, неабходныя для пачатку працэсу адбудовы. Таксама і Касцёл пакліканы дапамагаць краіне, служачы яе жыхарам і прасоўваючы евангельскія каштоўнасці, якія паслужаць гуманізацыі рашэнняў і крокаў, што наблізяць перамены.

“Нямы крык гаіцянскіх братоў грукае да сумлення ўсіх нас”, - сказаў Дзяржсакратар, дадаючы, што ў “гэтым воклічы мы распазнаём голас народа, які не згубіў надзею”. Ён заклікаў да спакойнай рэфлексіі, якая дапаможа праліць промень святла на цемру крызісу і стаць асновай для канкрэтных прапаноў, карысных для будавання лепшага, больш справядлівага і раўнапраўнага свету.

У семінары аб сітуацыі ў Гаіці, арганізаваным чылійскай Акадэміяй каталіцкіх лідараў, бралі ўдзел таксама тры былы Прэзідэнты лацінаамерыканскіх краін: Мігель Анхель Радрыгес з Коста-Рыкі, Эдуарда Фрэй Руіс-Тагле з Чылі і Філіп Кальдэрон з Мексікі.
 

09 мая 2024, 11:10