Пошук

Кардынал П’ербаціста Піцабала падчас візіту ў Газу Кардынал П’ербаціста Піцабала падчас візіту ў Газу 

Лацінскі Патрыярх Іерусаліма: Газа разбурана да непазнавальнасці

Лацінскі Патрыярх Іерусаліма наведаў каталіцкую супольнасць у Газе, дзе прабыў чатыры дні да нядзелі Пяцідзясятніцы. Пасля вяртання ў Іерусалім, 21 мая 2024 года ён са шкадаваннем заявіў, што горад Газа разбураны да непазнавальнасці.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Акрамя вайны, якая працягваецца, найбольшымі праблемамі для грамадзянскага насельніцтва з'яўляюцца медыцынскае абслугоўванне, гігіена і размеркаванне гуманітарнай дапамогі. Тое, што ён убачыў у Газе, нагадала яму сірыйскае Алепа ў 2015 годзе.

Кардынал П’ербаціста Піцабала падкрэсліў, што яго візіт стаў жэстам падтрымкі. “Нават калі мы не маем неадкладных рашэнняў, важна быць там”, - патлумачыў ён, у чарговы раз выказваючыся за спыненне вайны і блакады сектара Газа.

Яго візіт паклаў пачатак сумеснаму з Мальтыйскім ордэнам праекту дапамогі. Нягледзячы на тое, што сітуацыя з пастаўкай гуманітарных грузаў палепшылася ў параўнанні з першымі месяцамі вайны, усё яшчэ не хапае самага неабходнага, прызнаў кардынал Піцабала. Ён паведаміў, што ў цяперашні час Лацінскі Патрыярхат вывучае магчымасці аказання тэрміновай псіхалагічнай дапамогі траўміраванаму насельніцтву.

Па яго словах, прытулак у каталіцкай парафіі ў Газе знайшлі амаль 500 чалавек. У першыя месяцы вайны, пасля нападу ХАМАС на Ізраіль 7 кастрычніка 2023 года, іх было каля 700. Да пачатку вайны ў рэгіёне пражывала 1017 хрысціян – сёння іх колькасць скарацілася да прыкладна 650 чалавек.

Хоць зараз “немагчыма прадказаць, ці вернуцца тыя, хто пакінуў сектар Газа”, Лацінскі Патрыярх ахарактарызаваў мясцовую хрысціянскую супольнасць як “вельмі стойкую”. Многія вырашылі застацца. Таму важна запэўніць іх у тым, што тут ёсць будучыня.

У Газе, у свята Пяцідз Урэшце Урэшцесятніцы, кардынал цэлебраваў святую Імшу для мясцовых католікаў і ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі двум асобам. Ён таксама наведаў грэка-праваслаўную супольнасць пры царкве святога Парфіра.

Патрыярха суправаджаў, між іншым, пробашч з Газы, ксёндз Габрыэль Раманэлі. Аргенцінскі манах апынуўся за межамі сектара Газа 7 кастрычніка 2023 года і з таго часу неаднаразова беспаспяхова спрабаваў дабрацца да сваёй парафіі. Урэшце гэта атрымалася, і цяпер ён аднавіў сваю душпастырскую працу.

Прыкметай надзеі для кардынала Піцабалы з'яўляецца згуртаванасць хрысціян і міжрэлігійная “натуральная салідарнасць” жыхароў Газы. Нагадаўшы аб тым, што суіснаванне, у якім “нельга адрозніць, хто праваслаўны, а хто католік”, з'яўляецца пасланнем для Цэркваў усяго свету, ён выказаў надзею на тое, што гэта стане ўзорам і ў іншых месцах.

“Я сустрэў вельмі стомленую супольнасць, якая страціла ўсё, але засталася вельмі добра арганізаванай і актыўнай”, - рэзюмаваў іерарх свой візіт у Газу. Нягледзячы на боль і страх за будучыню, ён не пачуў ні слова гневу. “У нас, хрысціян, насілле не ў крыві”, - працытаваў ён мясцовых католікаў. Менавіта па гэтай прычыне хрысціянскай супольнасці асабліва цяжка зразумець цяперашнюю вайну.
 

22 мая 2024, 10:39