Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (2021 Getty Images)

Каталіцкія біскупы Кубы занепакоены масавай эміграцыяй

Каталіцкія біскупы Кубы ацанілі 2023 год як вельмі цяжкі для краіны. Ён прынёс насельніцтву востры харчовы і медыцынскі крызіс, а таксама значныя праблемы ў сферы дзяржаўных паслуг.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У выніку “драматычнай сітуацыі” эмігравалі тысячы кубінцаў рознага ўзросту. “Наступствы гэтага жудасныя: сем'і раз'яднаныя, многія пажылыя людзі засталіся адзінокімі і бездапаможнымі”, - цытуе італьянскае інфармацыйнае агенцтва SIR каляднае пасланне, апублікаванае 10 снежня 2023 года мясцовым епіскапатам.

Каталіцкія іерархі выказалі шкадаванне тым, што кубінскі народ па-ранейшаму адчувае сябе “як сярод ночы”, паколькі чаканае паляпшэнне ў эканоміцы так і не матэрыялізавалася. Заработнай платы часта не хапае нават на элементарныя патрэбы.

Нягледзячы на складаную сітуацыю, біскупы звярнуліся да кубінцаў з заклікам “трываць у веры” – “у надзеі на тое, што Бог дасць свайму народу радасць, мір, спакой і надзею”. Толькі ў такім выпадку людзі змогуць "распачаць ініцыятывы і мабілізаваць сябе для іх ажыццяўлення".

“Людзям патрэбныя перспектывы і свабода, каб яны маглі зноў раскрыць свой патэнцыял на Радзіме і рэалізаваць уласныя жыццёвыя праекты”, - адзначылі ў пасланні на Божае Нараджэнне кубінскія біскупы.
 

12 снежня 2023, 11:17