Пошук

Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер  (ANSA)

Візіт высокага прадстаўніка ватыканскай дыпламатыі ў Брусель

Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі, знаходзіцца з двухдзённым візітам у еўрапейскіх установах у Бруселі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

28 лістапада 2023 года запланаваны сустрэчы іерарха са старшынёй Еўрапейскага парламента Рабертай Метсолай, камісарам па эканоміцы Паола Джэнтылоні, а таксама прадстаўнікамі некаторых еўрапейскіх арганізацый, натхнёных каталіцкім вучэннем.

Праз дзень адзін з кіраўнікоў ватыканскай дыпламатыі сустрэнецца са спецыяльным пасланнікам па садзейнічанні свабодзе рэлігіі і перакананняў за межамі ЕС Франсам ван Дале і вярхоўным прадстаўніком Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэпам Барэлем.
 

28 лістапада 2023, 12:12