Пошук

Вернікі на плошчы святога Пятра падчас малітвы Анёл Панскі. Ілюстрацыйнае фота Вернікі на плошчы святога Пятра падчас малітвы Анёл Панскі. Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Святы Айцец заклікаў да міру, малітвы за Сінод і евангелізацыі

Папа звярнуўся з заклікам аб міры паміж Азербайджанам і Арменіяй, аб спыненні вайны ва Украіне і іншых рэгіёнах. Ён таксама заахвоціў да малітвы на ружанцы за Сінод Біскупаў і да евангелізацыі народаў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“У гэтыя дні я сачу за драматычным становішчам перасяленцаў у Нагорным Карабаху. Зноў заклікаю да дыялогу паміж Азербайджанам і Арменіяй, выказваючы надзею на тое, што перамовы паміж бакамі пры падтрымцы міжнароднай супольнасці будуць садзейнічаць заключэнню трывалага пагаднення, якое пакладзе канец гуманітарнаму крызісу. Запэўніваю вас у малітве за ахвяр выбуху на аўтазаправачнай станцыі каля горада Сцепанакерт”, - сказаў Францішак 1 кастрычніка 2023 года пасля малітвы Анёл Панскі.

Пантыфік нагадаў, што кастрычнік прысвечаны ў Касцёле ружанцовай малітве і місіям. “Заахвочваю ўсіх адчуць прыгажосць малітвы на Ружанцы, разважання з Марыяй над таямніцамі Хрыста, просячы Яе заступніцтва ў патрэбах Касцёла і свету. Памолімся за мір для пакутніцкай Украіны, за ўсе зраненыя вайной землі. Памолімся за евангелізацыю народаў. Памолімся таксама за Сінод Біскупаў, які ў гэтым месяцы правядзе сваю першую асамблею, прысвечаную сінадальнасці Касцёла”, - звярнуўся Папа да сабраных перад базілікай святога Пятра вернікаў.
 

01 кастрычніка 2023, 12:56