Пошук

Удзельнікі пахавання ахвяр пажару ў Каракошы Удзельнікі пахавання ахвяр пажару ў Каракошы  (AFP or licensors)

Святы Айцец моліцца за ахвяр пажару ў Іраку

Пантыфік моліцца за шматлікіх ахвяр пажару, які здарыўся 27 верасня 2023 года ў горадзе ў Каракош на поўначы Іраку ў правінцыі Найнава.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Папа быў глыбока засмучаны весткай пра разбуральныя наступствы пажару, у выніку якога загінулі каля 120 чалавек, яшчэ 200 атрымалі раненні. Ён запэўніў у духоўнай блізкасці ўсіх, каго закранула трагедыя, давяраючы душы загінулых любячай міласэрнасці Усемагутнага Бога і выказваючы шчырыя спачуванні тым, хто аплаквае страту сваіх блізкіх.

Францішак моліцца таксама за параненых і супрацоўнікаў ратавальных службаў, просячы аб боскіх дарах суцяшэння, аздараўлення і сілы для ўсіх, - гаворыцца ў спачувальнай тэлеграме, скіраванай за подпісам кардынала Дзяржсакратара П’етра Параліна на імя арцыбіскупа Масула Сірыйскага Бэнэдыктаса Юнана Хано.

Пажар у Каракошы адбыўся падчас святкавання вяселля ў выніку неасцярожнага выкарыстання феерверкаў. У зале, дзе праходзіла ўрачыстае мерапрыемства, не захоўваліся патрабаванні проціпажарнай бяспекі.
 

29 верасня 2023, 09:37