Пошук

Арцыбіскуп Ноэл Трэйнар (у цэнтры) падчас традыцыйнага святочнага прыёму арганізаванага Каталіцкім Касцёлам Германіі Арцыбіскуп Ноэл Трэйнар (у цэнтры) падчас традыцыйнага святочнага прыёму арганізаванага Каталіцкім Касцёлам Германіі  (ANSA)

Нунцый: экстрэмізм і папулізм знаходзяць плённую глебу ў Еўропе

Па словах апостальскага нунцыя ў Еўрасаюзе, Каталіцкі Касцёл лічыць сябе адказным за супрацьдзеянне экстрэмізму, папулізму і ўсім формам чалавеканенавісніцтва.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У многіх краінах экстрэмісцкія і папулісцкія рухі сёння знаходзяць плённую глебу; “яны робяць пратэст цэнтральным элементам свайго палітычнага паслання”, застаючыся не зацікаўленымі ў агульным дабры, - адзначыў 4 верасня 2023 года ў Берліне арцыбіскуп Ноэл Трэйнар.

Сваімі разважаннямі ватыканскі дыпламат падзяліўся ў прамове на традыцыйным святочным прыёме, арганізаваным Каталіцкім Касцёлам Германіі для прадстаўнікоў рэлігіі, палітыкі, грамадства і бізнесу.

Асаблівай праблемай арцыбіскуп Трэйнар назваў распаўсюджванне дэзінфармацыі ў лічбавым фармаце. Гэта вядзе да страты даверу да дзяржавы і дэмакратыі.

Палітыка жывая важнымі дыскусіямі і рознымі ацэнкамі. Але яна губляе сваю актуальнасць, “калі мы больш не можам дамовіцца аб фактах, на падставе якіх нашы прадстаўнікі павінны прымаць рашэнні”. Кожны абавязаны абараняць дэмакратыю, і “мастацтва кампрамісу” з'яўляецца яго істотнай часткай, - заявіў прадстаўнік Святога Айца ў структурах Еўрапейскага Саюза.
 

05 верасня 2023, 12:49