Пошук

Кардынал Конрад Краеўскі ў Львове. Ілюстрацыйнае фота Кардынал Конрад Краеўскі ў Львове. Ілюстрацыйнае фота 

Новая місія кардынала Краеўскага ва Украіне

Прэфект Дыкастэрыі па міласэрным служэнні знаходзіцца з новай гуманітарнай місіяй ва Украіне. Кардынал Конрад Краеўскі прызнаўся, што моцна ўсхваляваны нападам, які адбыўся ў ноч на аўторак 19 верасня 2023 года ў Львове на структуру Caritas-Spes.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Гаворка ідзе пра склад, які выкарыстоўваецца Дыкастэрыяй для размяшчэння прадуктаў і рэчаў, дасланых Францішкам насельніцтву, пацярпеламу ад вайны. Тут, напрыклад, захоўваліся электрагенератары для найбольш ізаляваных з прычыны канфлікту раёнаў. Caritas паведаміла, што склад і ўсё, што ў ім знаходзілася, а гэта 300 тон гуманітарнай дапамогі, зраўнялі з зямлёй, на шчасце, абышлося без смяротных ахвяр.

Ёсць і станоўчыя навіны. Іерарх адкрые ў Львове прытулак для жанчын і дзяцей, пабудаваны дзякуючы падтрымцы Папы і шматлікіх ахвярадаўцаў. Ім будуць кіраваць сёстры-альбярцінкі.

"Адзінокія маці з дзецьмі і бяздомныя жанчыны знойдуць тут сардэчны прыём у добра падрыхтаваных пакоях. У рамках гэтай установы прадугледжана таксама сталовая для бедных, дзе яны змогуць атрымаць гарачае харчаванне і гасціннасць”, - гаворыцца ў заяве Дыкастэрыі па міласэрным служэнні.

Краеўскі таксама плануе наведаць суполкі, якія прымаюць бежанцаў, і падзякаваць “валанцёрам і ўсім тым, хто дапамагае пацярпеламу і патрабуючаму насельніцтву, якое знаходзіцца ўдалечыні ад сваіх дамоў”.
 

20 верасня 2023, 12:24